ЕНП прыняла рэзалюцыю па Беларусі



Еўрапейская народная партыя асудзіла парушэнні свабоды інтэрнэту і слова ў Беларусі і заклікала беларускія ўлады неадкладна спыніць ціск на незалежныя СМІ, а Еўрасаюз перагледзець прыярытэты дыялогу з Беларуссю.

Гэтыя патрабаванні ўтрымліваюцца ў рэзалюцыі, прынятай сёння ў Хельсінкі на кангрэсе ЕНП. Дакумент быў падрыхтаваны правацэнтрысцкай кааліцыяй.

У ЕНП звярнулі ўвагу на крытычны рост ціску на дэмакратычны рух у Беларусі, парушэнні правоў чалавека і складаную сітуацыю для апазіцыі, незалежных прафсаюзаў, грамадзянскай супольнасці, журналістаў і іншых абаронцаў свабоды.

«Прыняццё рэзалюцыі на Кангрэсе ЕНП мае важнае значэнне, бо гэта партыя фактычна вызначае палітыку ЕС і гэта ўказвае на тое, што апошнія рэпрэсіі супраць журналістаў і прафсаюзных лідараў  не застануцца па-за ўвагай», — пракаментаваў рэзалюцыю старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч, які прысутнічае на кангрэсе.

pyx.by