Енс Столтэнберг: Імкнемся да дыялогу, але ўмацоваем абароназдольнасць



Енс Столтэнберг

Старшыня Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг на кароткім брыфінгу  зазначыў, што НАТА было і ёсць адзіным у абароне ўсіх краінаў-сябраў:

– Рашэнні, якія мы разам збіраемся прыняць на саміце, яшчэ раз пацвярджаюць, што Еўропа і Паўночная Амерыка будуць дзейнічаць сумесна для таго, каб абараніць чальцоў НАТА, супраць якіх-кольвек знешніх уварванняў.

Адносна стасункаў з Расеяй, старшыня НАТА зазначыў, што яны выбудаваны па двух паралельных лініях:

– Нашы адносіны з Расеяй пабудаваны на ідэі моцнай абароназдольнасці падмацаванай дыялогам. Мы збіраемся прыняць рашэнні, якія ўмацуюць нашу абароненасць, але мы таксама хочам паказаць, што мы будзем працягваць імкнуцца да дыялогу з Расеяй. Я веру, што гэтая стратэгія заснаваная на моцнай абароназдольнасці і дыялогу адзінамагчымае ў доўгатэрміновай перспектыве адносінаў з Расеяй.

Таксама на брыфінгу Енс Столтэнберг пацвердзіў, што ўсходні фланг НАТА будзе ўмацаваны.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя