Енс Столтэнберг: Мы сочым і гатовы хутка рэагаваць



Апошнія падзеі, звязаныя з „вагнераўцамі” у Расеі і іх магчымым прыбыццём у Беларусь пракаментаваў Генеральны сакратар NАТО.

„Мы, вядома, вельмі пільна сочым, і мы гатовы хутка рэагаваць, калі ўзнікне такое запатрабаванне. З іншага боку, трэба разумець, што гэта ўнутраная справа Расеі, тады як НАТО сканцэнтравана на падтрымцы Украіны. Гэта не задача НАТА ўмешвацца ў гэтую справу”, – сказаў у Вільні Енс Столтэнберг.

Генеральны сакратар NАTO таксама зазначыў, што адсочваецца і сітуацыя з размяшчэннем у Беларусі расійскай ядзернай зброі, піша Delfi.

Чарговы раз ён заявіў, што пагрозы яго выкарыстанню ён не бачыць: „Мы асуджаем рашэнне Расеі размясціць там ядзерную зброю, гэта безадказнае рашэнне… Мы не бачым ніякіх прыкметаў таго, што Расея мае намер ужыць ядзерную зброю, але NATO захоўвае пільнасць”, – адзначае Столтэнберг.