Эрдаган абвясціў пра сваю перамогу на выбарах



Цяперашні прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган застанецца на пасадзе прэзідэнта.

Фота: REUTERS/Umit Bektas

Пра гэта ён паведаміў падчас выступу ў Стамбуле.

Паводле вынікаў дзяржаўнага агенцтва Anadolu і апазіцыйнага ANKA, Эрдаган апярэдзіў свайго канкурэнта, апазіцыйнага лідара Кемаль Кылычдараглу.

Па выніках другога туру выбараў – 52,10% супраць 47,90%.

У першым туры Эрдаган набраў 49,52% галасоў, а Кылычдараглу – 44,88%.