Эрдаган пагражае выслаць амбасадараў 10 краін
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган пагражае выслаць з краіны амбасадараў 10 дзяржаваў, у тым ліку ЗША, якія заклікалі вызваліць праваабаронца Асмана Кавалу.
Раней дыпламатычныя ведамствы Канады, Францыі, Фінляндыі, Даніі, Германіі, Нідэрляндаў, Новай Зеляндыі, Нарвегіі, Швецыі і ЗША выступілі з заклікам выпусціць Кавалу з турмы. Пасля гэтага МЗС Турцыі выклікаў іх амбасадараў, ад якіх запатрабавалі выконваць Венскую канвенцыю пра дыпламатычныя дачыненні.

Праваабаронца Асман Кавала быў арыштаваны ў кастрычніку 2017 года. Яго вінавацяць у спробах зрынуць турэцкі ўрад – абсалютна сфабрыкаванае абвінавачанне. Асман Кавала сядзіць у турме строгага рэжыму ў камеры-адзіночцы без фіксаванай даты суду.
Беларускае Радыё Рацыя
