Эрдаган страціў прытомнасць у мячэці — дыябет
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган страціў прытомнасць раніцай у нядзелю, 25 чэрвеня, падчас малітвы ў адной з мячэцяў Стамбула.
Карэспандэнт Hurriyet Daily News бачыў, як прэзідэнту Турцыі стала дрэнна прыкладна ў шэсць раніцы па мясцовым часе, і яго забралі на насілках падчас малітвы ў гонар заканчэння Рамадана. Пазней Эрдаган выйшаў да журналістаў, якія сабраліся ля мячэці, і сказаў, што ў яго былі невялікія праблемы са здароўем, звязаныя з дыябетам.
«Дзякуй Богу, са мной цяпер усё ў парадку», – сказаў ён.