Эрдаган сыйдзе ў адстаўку, калі будуць доказы гандлю з «Ісламскай дзяржавай»



Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган паабяцаў сысці ў адстаўку, калі пацвердзяцца дадзеныя аб тым, што Турцыя закупляе нафту ў «Ісламскай дзяржавы».

«Мы не настолькі ганебныя, каб купляць нафту ў тэрарыстаў. Калі ёсць якія-небудзь доказы, няхай іх прад’явяць», – цытуе ТАСС турэцкага лідара. Раней аб пастаўках нафты з захопленых тэрарыстамі тэрыторый у Турцыю заявіў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін. Пры гэтым ён звязаў атаку турэцкіх ВПС на расейскі бамбавік з забеспячэннем бяспекі паставак нафты ў Турцыю тэрарыстычнай групоўкай „Ісламскай Дзяржавы”.