Эрдаган заклікаў прызнаць Іерусалім сталіцай Палесціны
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган прапанаваў прызнаць Іерусалім сталіцай «акупаванай дзяржавы Палесціны» ў адказ на прызнанне гэтага горада прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам сталіцай Ізраіля.
Пра гэта турэцкі лідар заявіў на адкрыцці пазачарговага саміта Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва ў Стамбуле.
Ён назваў рашэнне Трампа незаконным. «Гэтую ўзнагароду Трамп у адзіночку ўручыў ізраільцянам», — падкрэсліў Эрдаган.
«Гэты крок прэзідэнта ЗША — спроба пакараць палесцінскі народ, які дзесяцігоддзямі супрацьстаіць акупацыйнай палітыцы Ізраіля. Ізраіль — дзяржава, якая праводзіць палітыку тэрору», — сказаў Эрдаган, адзначыўшы, што Вашынгтон падтрымлівае не той бок, які выступае за мір, а тых, «хто робіць мір немагчымым».