ЕС можа забараніць пастаўку гарэлкі, ікры і алмазаў з Расеі



Новы пакет санкцый можа быць прыняты на саміце Еўразвяза. Як адзначае нямецкае выданне Die Welt, міністры замежных спраў ЕС пачалі абмяркоўваць санкцыі на сустрэчы ў Мілане. Сярод магчымых абмежаванняў, якія ўвядзе Брусэль супраць Масквы, называюць адмову ад расейскай гарэлкі, ікры, а таксама алмазаў.

Апошняе абмежаванне можа моцна ўдарыць па эканоміцы Расеі, бо яна з’яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце экспарцёраў алмазаў. У гэты ж час, адмова ЕС ад расейскага газу і нафты малаверагодныя.

Заkежнасць Еўропы ад расейскіх энерганосьбітаў занадта вялікая. Да таго ж, еўрапейскія палітыкі сумняюцца, што Пуцін вырашыцца перакрыць вентыль пасярод зімы, паколькі так ён страціць вельмі вялікую суму, неабходную для расейскага бюджэту.