Эстонія і Балгарыя абвесцілі пра забарону расейскім суднам заходзіць у порты



З 16 красавіка расейскім караблям забаронена заходзіць у порты Балгарыі. Пра гэта паведаміла служба адміністрацыі марскіх портаў краіны.

У порты Эстоніі расейскім суднам забаронена заходзіць з 17 красавіка, паведамляе ERR.

Таксама з 17 красавіка дзейнічае забарона для расейскіх суднаў у портах Італіі і Румыніі.

Пад забарону патрапляюць усе караблі пад расейскім сцягам, а таксама тыя, якія памянялі сцяг РФ ці рэгістрацыю пасля 24 лютага, калі Расея пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну.

Забарона на заходы суднаў у порты Еўразвязу прадугледжаны пятым пакетам санкцый, які Еўразвяз увёў супраць пуцінскай Расеі 8 красавіка.