Эстонія прадаставіць Летуве 100 км калючага дроту для абароны ад нелегальных мігрантаў
Яны будуць перададзены бязвыплатна для будаўніцтва загароды агульнай даўжынёй у 550 км.
Пасля уведзеных супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі эўрапейскіх санкцый той пачаў прапускаць цераз тэрыторыю Беларусі нелегалаў у ЭЗ. Толькі з пачатку гэтага года летувіскія памежнікі затрымалі ў звыш чым дваццаць разоў больш мігрантаў на мяжы, чым за ўвесь мінулы год. У сувязі з гэтым Вільня таксама атрымае фінансаванне з адмысловага фонду ЭЗ.
Беларускае Радыё Рацыя