Эстонія: Запатрабаваць кампенсацыі за дэпартацыю 41-га года
У Эстоніі лічаць магчымым патрабаваць ад Масквы кампенсацыі за дэпартацыю 41-га года.
«Памяць пра ахвяр патрабуе ад нас адстойваць гістарычную праўду», – сказаў у Таліне на памятнай цырымоніі міністр юстыцыі Урмас Рейнсалу. Ён нагадаў, што Расея з’яўляецца правапераемніцай Савецкага Саюза. 75 гадоў таму без суда і следства з Эстоніі выслалі 10 тысяч чалавек. Гэта было злачынства супраць чалавечнасці, – якая не мае тэрміну даўнасці, – адзначыў міністар.
Пытанне кампенсацый ён раней ужо абмяркоўваў з калегамі з Латвіі і Літвы.
