Эстонія збіраецца першай у Еўропе аддаць Украіне расейскія актывы
Эстонія плануе стварыць юрыдычны механізм, каб замарожаныя ў краіне расейскія актывы атрымала Украіна.
Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Урмас Рэйнсалу.
Гаворка ідзе пра 17 мільярдаў еўра. Міністр замежных спраў канстатаваў, што Еўракамісія пакуль не знайшла кансэнсус, каб канфіскаваць грошы краіны-агрэсара і аддаць іх Кіеву.
Ён адзначыў, што праз месяц Талін раскрые падрабязнасці свайго плана. Пасля пачатку вайны ва Украіне ЕЗ замарозіў расейскія актывы, у тым ліку Цэнтрабанку РФ, на 319 мільярдаў еўра. Еўракамісія з кастрычніка шукае варыянты, як легалізаваць канфіскацыю гэтых грошай і перадаць іх Кіеву ў якасці кампенсацыі шкоды.