Эстонія зноў запатрабавала ад Расеі кампенсацыі за савецкую акупацыю



Міністр юстыцыі Эстоніі Урмас Рэйнсалу зноў паставіў пытанне пра кампенсацыю з боку Расеі за нанесены Савецкім Саюзам урон падчас акупацыі, паведамляе Eesti Paevaleht.

«Тыя, хто сёння выступаюць з прамовай пра важнасць Тартускага міру (дагавор паміж РСФСР і Эстоніяй 1920 года, які прызнаў незалежнасць краіны — рэд.), не павінны забываць, што прававая пераемнасць не можа быць выбарачнай. Савецкі Саюз акупаваў Эстонію, парушыўшы менавіта Тартускі мір, і Расея, якая выступае ў якасці ягонага пераемніка, павінна гэта прызнаць, і, зыходзячы з міжнароднага права, абавязаная кампенсаваць урон», — заявіў міністр.

Нагадаем, у 1939-1940 гадах СССР ваенным шляхам заняў тэрыторыі краін Балтыі і заявіў пра іх добраахвотнае далучэнне да Савецкага Саюза.

Фота: Wikimedia Commons