Эстонская выведка: Беларусь ператварылася ў вайсковую акругу Расеі
Дэпартамент знешняй выведкі Эстоніі апублікаваў штогадовую справаздачу пра знешнія пагрозы. Асноўнымі пагрозамі для краіны названыя пандэмія каронавірусу, Кітай, Расея і Беларусь.
На думку эстонскай выведкі, Беларусь у выніку палітычнага крызісу 2020 года ператварылася ў вайсковую акругу Расеі, і цяпер гэтая «Беларуская вайсковая акруга» уяўляе непасрэдную пагрозу для бліжэйшых суседзяў па NATO.
У справаздачы гаворыцца, што сёлета павінны прайсці чарговыя расейска-беларускія вайсковыя вучэнні «Захад», а ўлада Лукашэнкі будзе ўсё больш залежаць ад падтрымкі Расеі, у тым ліку і ў вайсковай сферы.
«Улічваючы геаграфічнае становішча і тэрытарыяльны ахоп, Беларусь з’яўляецца неабходнай для Расеі буфернай зонай і забяспечвае яе задачы на заходнім стратэгічным кірунку, — гаворыцца ў справаздачы.