Еўрадэпутат не спадзяецца на станоўчыя вынікі перамоваў у Маскве



Кіраўнікі Нямеччыны і Францыі Ангела Меркель і Франсуа Аланд прыязджаюць у Маскву, каб правесці з Уладзімірам Пуціным прамыя перамовы па сітуацыі ў Данбасе. Паводле СМІ, еўрапейскія лідары вязуць у Маскву новыя мірныя прапановы.

Віцэ-старшыня Еўрапейскага парламента Рышард Чарнецкі не надта спадзяецца на станоўчы вынік перамоваў у Маскве:

– Не ў інтарэсе Расейскай Федэрацыі пагаджацца з тым, што Украіна адыйшла ад Расеі. Расейская грамадская думка пакуль прымае Пуціна ў якасці лідара краіны, якая хоча вярнуць уплыў, а таксама частку тэрыторый. У сувязі з гэтым у вайне зацікаўлены расейскі бок, і таму яна будзе працягвацца. Калі б еўрапейскі бок прапанаваў яшчэ больш, Расея напэўна гэтага б не ўзяла.

Пакуль канкрэтны змест мірных прапаноў лідараў Францыі і Нямеччыны невядомыя. Паводле некаторых звестак, гаворка ідзе пра тое, каб даць шырэйшую аўтаномію сепаратысцкім рэгіёнам і замацаваць тую лінію размежавання, якая фактычна склалася ў выніку апошніх ваенных дзеянняў.

Учора Меркель ды Алянд сустракаліся ў Кіеве з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Беларускае Радыё Рацыя