„Усебеларускі народны сход” з’яўляецца пародыяй на дэмакратыю”
„Усебеларускі народны сход” з’яўляецца пародыяй на дэмакратыю, – гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Роберта Бедроня і спецдакладчыка ЕП па сітуацыі ў Беларусі Петраса Аўштравічуса. «Прайшло шэсць месяцаў з моманту правядзення фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў, – адзначаецца ў заяве. – Нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі з боку апарата дзяржбяспекі і палітычна кантраляваных судоў, беларускі народ працягвае, нягледзячы ні на якія небяспекі, патрабаваць выканання сваіх палітычных правоў і асноўных свабодаў. У гэтым кантэксце не надаем ніякага значэння так званаму Усебеларускаму народнаму сходу, скліканаму Аляксандрам Лукашэнкам».
«Гэта сход з’яўляецца проста пародыяй на дэмакратыю і пазбаўлены якой-небудзь легітымнасці, паколькі на яго наўмысна не запрасілі прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл Беларусі. Таму любыя рашэнні, якія ён можа прыняць пад дыктоўку рэжыму, не будуць мець ніякай каштоўнасці», – падкрэсліваецца ў заяве.
Беларускае Радыё Рацыя