Еўракамісія: 50 мільёнаў – дзяржаўным установам, 3 мільёны – беларускаму народу
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен патлумачыла на што пойдуць 53 мільёны еўра, вылучаных Еўразвязам для Беларусі. Ажно 50 мільёнаў еўра пойдуць „у межах экстранай дапамогі на змаганне з каронавірусам”. Зразумела, што гэтая падтрымка пойдзе дзяржаўным установам Рэспублікі Беларусь.
2 мільёны еўра будуць вылучаны Еўракамісіяй на дапамогу ахвярам рэпрэсій і непрымальнага гвалту з боку дзяржавы. Усяго 1 мільён – на падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежным медыям.
Пры тым фон дэр Ляйен патлумачыла, што гэтым Еўразвяз пасылае тры сігналы Беларусі:
- Еўразвяз падтрымлівае беларускі народ;
- Еўразвяз увядзе санкцыі супраць асобаў, якія адказныя за гвалт і фальсіфікацыі;
- Еўразвяз гатовы суправаджаць мірную перадачу ўлады ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя