Еўракамісія абвясціла пра стварэнне фонду для барацьбы з каронавірусам
Еўрапейская Камісія абвясціла пра стварэнне фонду ў памеры 37 мільярдаў еўра для барацьбы з каронавірусам. У Бруселі таксама прапанавалі аслабіць строгія правілы, каб змякчыць негатыўны ўплыў эпідэміі на эканоміку еўрапейскай супольнасці. Гаворка ідзе, у прыватнасці, пра паслабленне строгіх бюджэтных нормаў або прынцыпаў дзяржаўнай дапамогі. Комплекс захадаў барацьбы з каронавірусам прадставіла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.
Па апошніх дадзеных, агульная колькасць заражаных каронавірусам у свеце перавысіла 135 тысяч чалавек, у той час як колькасць лятальных выпадкаў перавысіла 5 тысяч.
У Польшчы па стане на 14 сакавіка стала на 16 выпадкаў каронавіруса больш, хворых на COVID-19 зараз налічваецца 84 асобы, два чалавекі памерлі. Як паведамлялася раней, Польшча гэтай ноччу закрывае межы для грамадзянаў іншых краін.