Еўракамісія хоча ўзгодненага змякчэння каранціну



Еўракамісія хоча ўзгодненага змякчэння каранціну, каб не справакаваць другой хвалі COVID-19. Краіны-удзельніцы Еўразвязу павінны каардынаваць меры па змякчэнні каранціну, каб прадэманстраваць зладжаны падыход да барацьбы з пандэміяй COVID-19. Пра гэта паведамляе The Financial Times.

Афіцыйна тэкст дарожнай мапы па змякчэнні каранціну мае з’явіцца на гэтым тыдні. ​Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен незадаволеная тым, як няўзгоднена дзейнічалі нацыянальныя ўрады, зачыняючы межы. Гэта, у прыватнасці, прывяло да чэргаў і праблем з перапраўкай медыкаментаў.

Цяпер нацыянальным урадам накіраваны чарнавік дарожнай мапы. У ім пазначана, што па меры змякчэння каранціну – рост заражэнняў каронавірусам непазбежны. Адпаведна, перад тым, як здымаць абмежаванні на працу кампаній і грамадскіх устаноў, краіны павінны пераканацца, што іх сістэмы аховы здароўя змогуць дапамагчы хворым.

Беларускае Радыё Рацыя