Еўракамісія прапанавала адмяніць візы для ўкраінцаў



Еўрапейская камісія прапануе Еўрапарламенту і Савету Еўрапейскага Звяза адмяніць візы для грамадзян Украіны. Адпаведны дакумент з прапановай аб адмене віз для ўкраінцаў размешчаны на сайце Еўракамісіі.

„Мы дзейнічаем у адпаведнасці з нашым абяцаннем прапанаваць бязвізавыя кароткатэрміновыя паездкі для ўкраінцаў з біяметрычнымі пашпартамі, спрашчаючы міжасобасныя кантакты і ўмацоўваючы эканамічныя, сацыяльныя і культурныя сувязі паміж Украінай і ЕЗ. Гэта з’яўляецца вынікам поспеху ўкраінскага ўрада ў дасягненні далёка ідучых і складаных рэформаў у галіне юстыцыі і ўнутраных спраў . Я вельмі задаволены дасягнутым прагрэсам, які з’яўляецца важным дасягненнем для грамадзян Украіны, і спадзяюся, што Еўрапейскі парламент і Савет прымуць нашу прапанову ў самы бліжэйшы час „, – заявіў еўракамісар па пытаннях міграцыі, унутраных спраў і грамадзянства Дзімітрас Аўрамопулас.

Пасля таго, як прапанова будзе прынята Еўрапейскім парламентам і Саветам, грамадзяне Украіны з біяметрычнымі пашпартамі змогуць ездзіць без віз на тэрмін да 90 дзён у Шэнгенскую зону. Бязвізавы рэжым будзе прымяняцца да ўсіх дзяржаў-сябраў ЕЗ, акрамя Ірляндыі і Вялікабрытаніі, а таксама чатырох асацыявных краін (Ісляндыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія і Швейцарыя). Адмена віз не прадугледжвае аўтаматычнага прадастаўлення права на працу ў ЕЗ.

Нагадаем, Еўракамісія ў снежні 2015 года пацвердзіла, што Украіна паспяхова выканала ўсе кантрольныя паказчыкі ў рамках Плана дзеянняў па лібералізацыі візавага рэжыму.

Раней міністр замежных спраў Павел Клімкін заявіў, што Украіна можа атрымаць бязвізавы рэжым з ЕЗ летам-восенню 2016 года.

Паводле 112.ua  

Фота zn.ua