Еўракамісія рэкамендуе пачаць перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы ў ЕЗ



Еўрапейская камісія рэкамендуе пачаць перамоўны працэс аб уступленні Украіны і Малдовы ў Еўразвяз. Гэта рэкамендацыя змяшчана ў дакладзе аб гатовасці гэтых краін да ўступлення ў ЕЗ. Дакумент быў апублікаваны сёння.

Разам з тым у рэкамендацыі Еўракамісіі ёсць і „тэхнічныя агаворкі”, адзначае Deutsche Welle. Украіне, у прыватнасці, трэба будзе дамагчыся большага прагрэсу ў ключавых сферах: ад стварэння надзейнай і незалежнай судовай сістэмы да абароны правоў меншасцяў і ўкаранення антыкарупцыйных мер.

прапановы Еўракамісіі яшчэ павінны ўхваліць лідары краін Еўразвязу на саміце, які пройдзе ў Брусэлі 14 і 15 снежня.

Беларускае Радыё Рацыя