Еўрапарламент абмяркуе сітуацыю ў Беларусі 15 верасня
15 верасня на пленарнай сесіі Еўрапарламента будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі.
Як паведамляе прэс-служба Еўрапарламента, удзел у абмеркаванні возьме высокі прадстаўнік ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль. Галасаванне па рэзалюцыі аб сітуацыі ў Беларусі запланаванае на 17 верасня.
Акрамя Беларусі еўрадэпутаты таксама абмяркуюць сітуацыю ў Расеі і атручванне Аляксея Навальнага, сітуацыю ў Ліване і ва ўсходнім Міжземнамор’і.
Варта зазначыць, што ў гэты ж дзень, 15 верасня, сітуацыю ў Беларусі плануецца таксама абмеркаваць на пасяджэнні пастаяннага камітэта Парламенцкай асамблеі Савет Еўропы (ПАСЕ).
belapan.by