Еўрапарламент абмяркуе сітуацыю з незалежнай беларускай прэсай



Еўрапейскі парламент абмяркуе сітуацыю з незалежнай беларускай прэсай. Прыедуць туды ў тым ліку і прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацый. Платформа па барацьбе з беспакаранасцю ў Беларусі збярэцца ўжо ў другі раз.

Акрамя прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці, удзельнічаць у сустрэчы будуць  – спецпрадстаўнік ААН па пытаннях заахвочвання і абароны свабоды думкі Ірэн Хан, прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Тэрэза Рыбейра і сябра арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» Антуан Бернар.

Як раней адзначалі ў Еўрапарламенце, гэтая платформа патрэбна, каб аказаць падтрымку прадэмакратычнаму руху. Важна сабраць экспертаў, якія будуць збіраць інфармацыю аб гвалце і іншых злачынствах у Беларусі, каб потым мець магчымасць перадаваць справы ў суд.

Беларускае Радыё Рацыя