Еўрапарламент прыняў крытычную рэзалюцыю адносна дэмакратыі ў Польшчы



За дакумент прагаласавалі 438 еўрадэпутатаў, 152 былі супраць, 71 дэпутат устрымаўся. Еўрапейскія парламентары незадаволеныя тым, што Варшава адыходзіць ад нормаў дэмакратыі і прававой дзяржавы.

«Цяперашняя сітуацыя ў Польшчы ўяўляе адназначную пагрозу сур’ёзнаму парушэнню каштоўнасцяў, згаданых у артыкуле 2-м Пагаднення аб ЕЗ», – гаворыцца ў дакуменце.

Еўрапарламент таксама выказаў занепакоенасць у сувязі з планаванымі зменамі ў судовай систэме Польшчы, якія, на думку еўрадэпутатаў, «могуць пагражаць незалежнасці судоў і падрываць вяршэнства права ў Польшчы».

Прынятая рэзалюцыя дазваляе Еўрапарламенту пачаць працэдуру запуску артыкула 7-га Пагаднення аб ЕЗ. Гаворка ідзе пра прымяненне артыкулу, які можа пазбавіць Польшчу права голасу ў Радзе ЕЗ. Гэта адбудзецца ў тым выпадку, калі Рада прызнае наяўнасць «відавочнай пагрозы» еўрапейскім каштоўнасцям.

У польскім МЗС раскрытыкавалі прынятую рэзалюцыю, назваўшы яе інструментам палітычнага ціску на Варшаву.

radyjo.net

Фота PAP/EPA/PATRICK SEEGER