Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб напружанасці ў адносінах Расеі з Украінай і Чэхіяй



Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб напружанасці ў адносінах Расеі з Украінай і Чэхіяй. У далейшым Маскве могуць пагражаць новыя абмежавальныя меры.

Еўрапарламент заклікаў ЕЗ  і яго членаў выключыць Расею з аплатнай сістэмы SWIFT, замарозіць усе еўрапейскія актывы блізкіх да расейскіх уладаў алігархаў і іх сем’яў, а таксама закрыць для іх уезд у ЕЗ. Усё гэта можа адбыцца ў выпадку, калі Расея ўварвецца на тэрыторыю Украіны.

Еўрадэпутаты  лічаць, што Масква павінна заплаціць высокую цану, калі войскі, якія сабраліся ля межаў з Украінай, накіруюцца на тэрыторыю суседняй дзяржавы. У Еўрапарламенце зноў заявілі аб падтрымцы суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і заклікалі Расею вывесці свае войскі з Данбаса, вярнуць Кіеву кантроль над Крымам і Севастопалем.

Беларускае Радыё Рацыя