Еўрапарламент прыняў жорсткую рэзалюцыю ў адносінах да Расеі і Беларусі



Дэпутаты Еўрапарламента зацвердзілі рэзалюцыю, у якой патрабуюць поўнага эмбарга на расейскі імпарт нафты, вугалю, ядзернага паліва і газу. Еўрадэпутаты заклікаюць лідараў ЕЗ выключыць Расею з G20 і іншых арганізацый, такіх як Рада ААН па правах чалавека, Інтэрпол, Сусветная гандлёвая арганізацыя, ЮНЕСКА і інш. Заклікаюць выключыць расейскія банкі з сістэмы SWIFT, забараніць усім судам, звязаным з Расеяй, заходзіць у тэрытарыяльныя воды ЕЗ і швартавацца ў партах ЕЗ, а таксама забараніць аўтамабільныя грузавыя перавозкі праз межы Расеі і Беларусі.

Указваючы на ўдзел Беларусі ў вайне ва Украіне, рэзалюцыя патрабуе, каб санкцыі супраць Беларусі былі такімі ж, як санкцыі, уведзеныя супраць Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: ТАСС