Еўрапарламент заклікае ўзмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі
Еўрапейскі парламент правёў пленарнае пасяджэнне, прысвечанае сітуацыі ў Беларусі і на яе граніцы з ЕЗ. Сярод выступоўцаў быў дэпутат Еўрапарламанту ад Падляшша Томаш Франкоўскі:
– Я цаню вашу прыхільнасць да Польскай арміі, памежнікаў, пажарных, цывільных грамадзян, якія дапамагаюць у абароне нашай мяжы. Таксама не трэба забывацца пра тое, што за кратамі турмаў і лагераў Беларусі знаходзяцца сотні беларускіх патрыётаў, якія не хацелі прызнаць сфальшаваных выбараў і гучна пра гэта заявілі. Мы салідарныя як з ахвярамі рэжыму Лукашэнкі, якія апынуліся ў памежнай пастцы, так і са зняволенымі і рэпрэсаванымі беларускімі апазіцыянерамі. Толькі сумесны ціск на Лукашэнку спыніць гвалт і пагрозу жыццям нявінных людзей. Жыве Беларусь!
«Гуманітарная сітуацыя і сітуацыя з правамі чалавека на мяжы Польшчы і Беларусі выклікае трывогу. Неабходныя тэрміновыя меры, каб абараніць жыцьцё людзей, якія апынуліся ў памежным рэгіёне», — гаварыла раней еўракамісарка Рады Еўропы ў пытаннях правоў чалавека Дуня Міятавіч пасля сваёй 4-дзённай місіі ў Польшчы.
Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: azattyq.org