Еўрапейская камісія разгледзіць польскае пытанне
12 студзеня Еўрапейская камісія за зачыненымі дзвярыма разгледзіць сітуацыю ў Польшчы. Тэмай дыскусіі будуць пытанне падпісаных прэзідэнтам Польшчы напачатку студзеня зменаў у закон аб публічных СМІ, якія прыняў польскі Сейм у снежні, а таксама канфлікт вакол зменаў у закон аб Канстытуцыйным судзе. Камісія мае разгледзець наколькі Польшча прытрымліваецца прынцыпаў прававой дзяржавы.
Ад часу ўступлення Польшчы ў Еўразвяз гэта будзе першае паседжанне Еўрапейскай камісіі, на якім маюць разглядацца пытанні магчымага ўвядзення ў дачыненні да яе працэдуры «аховы прававой дзяржавы ў Еўразвязе».
Беларускае Радыё Рацыя