Еўрапейская народная партыя заявіла, што Лукашэнка павінен паўстаць перад судом
16 гадоў таму
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін павінны паўстаць перад судом за ўчыненыя імі „злачынствы супраць уласных народаў”. Пра гэта гаворыцца ў надзвычайнай рэзалюцыі Еўрапейскай народнай партыі.
-
Фота: 1tv.ge
Яна мае найбуйнейшую фракцыю ў Еўрапейскім парламенце, піша „Позірк”. Рэзалюцыя прынятая па выніках палітычнай Асамблеі партыі, якая прайшла ў Бруселі.
ЕНП патрабуе неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і „забяспечыць іх поўную рэабілітацыю і кампенсаваць ім шкоду, прычыненую адвольным крымінальным пераследам”. Усяго ў свеце, паводле ацэнак урада ЗША, налічваецца больш мільёна палітвязняў.
