”Еўрапейская разведка” – польскі дэпутат пра візіт у Беларусь



”Еўрапейская разведка” – менавіта так называе візіт дэлегацыі еўрапаламенту ў Беларусь – старшыня камісіі міжнародных справаў польскага Сойму, Роберт Тышкевіч.

У заключным камюніке па выніках візіту дэлегацыі Еўрапарламенту, які выйшаў 26-га чэрвеня, чытаем, што галоўная мэта паездкі – ўтрыманне адкрытых каналаў камунікацыі ды ўзнаўленне дыялогу.

“І цяпер варта зразумець ці на гэты дыялог гатовыя беларускія улады” – кажа дэпутат польскага Сойму:

– Ці ёсць умовы для таго, каб распачаць дыялог з уладамі ў Менску, ці ёсць схільнасць уладаў з Менску, каб выканаць асноўная патрабаванні Еўрапейскага звязу: каб не было ў Беларусі палітычных вязняў, каб была праведзеная рэформа выбарчага заканадаўства, каб была свабода для СМІ і няўрадавых арганізацый. Але пабачым, які будзе вынік. 

Эксперты заўважаюць, што ўвогуле беларускае пытанне знікла з палітычнага парадку дня ў Еўразвязе.

Дэлегацыя Еўрапарламенту была ў беларускай сталіцы два дні. Ці нешта зменіць гэты візіт – падрабязней цягам гэтай гадзіны ў дзённым эфіры на Радыё Рацыя.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя