Еўрапейскі суд адхіліў іскі Алега Гайдукевіча і Сяргея Гусачэнкі
Еўрапейскі суд у Люксембургу адхіліў іскі дэпутата парламента Алега Гайдукевіча і намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі Сяргея Гусачэнкі, якія спрабавалі аспрэчыць уключэнне іх у санкцыйны спіс Еўразвязу. Яны сцвярджалі, што ўведзеныя санкцыі носяць “характар калектыўнай адказнасці і пакарання”.
Суд не прыняў гэтую аргументацыю і звярнуў увагу на тое, што Гайдукевіч, публічна вітаў „захоп пасажырскага рэйса ў Менску 23 мая 2021 года”. Таксама суд згадаў публічныя заявы дэпутата „аб тым, што лідары беларускай апазіцыі могуць быць затрыманы за мяжой і дастаўлены ў Беларусь „у багажніку аўтамабіля”. А Сяргей Гусачэнка „заведама даваў беларускай грамадскасці ілжывую інфармацыю аб выніках выбараў, пратэстах і рэпрэсіях з боку органаў дзяржаўнай улады”, — зазначаецца ў рашэнні суда.