Еўрапейскі звяз назваў умовы для скасавання санкцыяў
Пра гэта амбасадар ЕС Дзірк Шубель распавёў Радыё „Свабода”.
Дыпламат падкрэсліў, што ЕС вельмі адказна падышоў да прыняцця санкцыяў супраць уладаў Беларусі. Шубель падкрэсліў, што санкцыі гнуткія і могуць быць скасаваныя пры пэўных кроках з боку афіцыйнага Менску.
„Калі пабачым, што адбываюцца дэмакратычныя зрухі, што пачынаюцца рэформы, калі ўсе несправядліва асуджаныя, у тым ліку прызнаныя палітвязні, будуць вызваленыя, калі спыняцца парушэнні з боку ўлады супраць беларускага народу. І, вядома ж, калі адбудуцца паўторныя прэзідэнцкія выбары пад належным міжнародным назіраннем. Калі пачнецца дыялог з народам, тады можам разглядаць пытанне аб змяншэнні санкцыяў і, магчыма, аб скасаванні іх на нейкім этапе”, — пералічыў умовы дыпламат. Амбасадар дадаў, што ЕС можа ўзмацніць санкцыі, калі ў Беларусі пагоршыцца сітуацыя з правамі чалавека.
Беларускае Радыё Рацыя