Еўрапейскі звяз заклікае да поўнай рэалізацыі пагаднення аб спыненні агню ва Украіне



ЕЗ вітае дасягнутыя ў Менску 19 верасня дамоўленасці пра спыненне агню ва Украіне і заклікае да поўнай іх рэалізацыі бакамі канфлікту – гаворыцца ў заяве Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, апублікаванай на яе афіцыйным сайце.

ЕЗ таксама заяўляе пра гатовасць падтрымаць намаганні, скіраваныя на рэалізацыю мірных пагадненняў, у тым ліку ў межах АБСЕ. Нагадаем, у ноч на 20 верасня ў Менску па выніках шасцігадзінных перамоваў кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне быў падпісаны мемарандум аб выкананні палажэнняў пратакола ад 5 верасня.

Першым пунктам гэтага дакумента значыцца „спыненне выкарыстання зброі, якая лічыцца агульнай”. Мемарандум таксама прадугледжвае спыненне падраздзяленняў і фармаванняў абодвух бакоў па лініі іх сутыкнення на 19 верасня, уводзіць забарону на выкарыстанне ўсіх відаў узбраення, прадугледжвае адвод сродкаў паражэння калібрам больш за 100 мм на адлегласць не менш чым 15 кіламетраў ад лініі сутыкнення супрацьлеглых бакоў, у тым ліку з населеных пунктаў.

Беларускае Радыё Рацыя