Еўрапейскія палітыкі асудзілі прысуд Ціханоўскай і іншым фігурантам «Справы Каардынацыйнай рады»



Вынесеныя 6 сакавіка ў Менску завочныя прысуды Святлане Ціханоўскай і іншым фігурантам «справы Каардынацыйнай рады» выклікалі асуджэнне еўрапейскіх палітыкаў.

Беларускі рэжым абвастрае ўнутраную палітыку, такім чынам прэс-сакратар польскага ўраду Пётр Мюлер пракаментаваў прысуды, якія суд у Менску вынес па «справе Каардынацыйнай рады». «Гэтыя паказальныя суды, якія адбываюцца апошнім часам, чарговыя прысуды розным людзям сведчаць аб тым, што ў дачыненні да Беларусі, на жаль, павінны быць прыняты далёка ідучыя меры ў выглядзе міжнародных санкцый», – сказаў прэс-сакратар польскага ўраду. Ён адзначыў, што Польшча прасіла Савет ЕС распаўсюдзіць санкцыі, якія цяпер дзейнічаюць супраць Расеі, і на Беларусь.

«Пародыяй на правасуддзе» назваў працэс кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс. «Асуджаю чарговае злоўжыванне правасуддзем з боку нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі», – напісаў ён. Генеральная сакратар Рады Еўропы Марыя ПэйчынавічБурыч заявіла, што яе Рада падтрымлівае Ціханоўскую «у нястомнай барацьбе за свабоду, справядлівасць і дэмакратыю».