Еўрасаюз ўвядзе новы пакет санкцый супраць „рэжыму Лукашэнкі”



Еўрасаюз аб’явіў аб поўным закрыцці паветранай прасторы для расейскіх самалётаў з-за ваенных дзеянняў РФ ва Украіне, пра гэта паведаміла кіраўнік Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляйен. Расейскія самалёты не змогуць прызямляцца, вылятаць ці пралятаць над тэрыторыяй ЕЗ.

Акрамя таго, ЕС забароніць працу RT і Sputnik на сваёй тэрыторыі і ўвядзе новы пакет санкцый супраць „рэжыму Лукашэнкі”.

„Мы ўдарым і па іншаму агрэсару ў гэтай вайне, рэжыму Лукашэнкі, новым пакетам санкцый, якія закрануць найбольш важныя сектары”, — заявіла фон дэр Ляен.

Таксама Еўрасаюз забароніць усе транзакцыі з Цэнтрабанкам Расеі. «Мы ўзмацняем нашу падтрымку Украіне», – абвясціла кіраўнік Еўракамісіі. Яна паведаміла, што ЕС упершыню прафінансуе пакупку і дастаўку гарматаў і рыштунку для атакаванай краіны.