Еўразвяз афіцыйна ўвёў санкцыі супраць расейскіх дэпутатаў і бізнесу



Еўразвяз уключыў у санкцыйны спіс усіх дэпутатаў расейскай Думы, якія прагаласавалі за незалежнасць «ДНР» і «ЛНР», — 351 чалавека. Таксама ў чорны спіс ЕЗ будуць уключаны 27 фізічных і юрыдычных асобаў, у тым ліку банкі і арганізацыі, якія фінансуюць аперацыі Расеі на Данбасе. Акрамя таго, Еўразьвяз прыняў рашэнне абмежаваць доступ Расеі да фінансавага рынку і рынку капіталу ЕЗ.

Каментуючы санкцыі, кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль напісаў на сваёй старонцы ў Твітэры пра рашэнне Расеі прызнаць «ДНР» і «ЛНР»: «Дзеянні Расеі супраць Украіны незаконныя і непрымальныя, парушаюць міжнароднае права, тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, уласныя міжнародныя абавязанні Расеі і надалей узмацняюць крызіс».

Раней Бурэль заяўляў: «Мы таксама пільна сочым за наступным крокам Беларусі, якая падтрымлівае дзеянні Расеі ў дачыненні да тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Я гатовы ўнесці прапановы па прыняцці мераў супраць тых, хто надае падтрымку расейскаму ўраду і здабывае з гэтага выгаду», — адзначыў Бурель.