Еўразвяз далучыць апазіцыю Беларусі да асваення 53 мільёнаў еўра фінансавай дапамогі
Еўразвяз гатовы далучыць Каардынацыйную раду беларускай апазіцыі да асваення часткі грошай з 53 мільёнаў еўра фінансавай дапамогі з боку інстытутаў ЕЗ, паведамляе ТАСС.
Пра гэта заявіў еўракамісар у пытаннях пашырэння Олівэр Варгеі пасля прыбыцця на нефармальную сустрэчу кіраўнікоў МЗС Еўразвязу ў Берліне. Паводле еўракамісара, сродкі пацярпелым падчас пратэстаў накіруюць у найбліжэйшыя дні.
Як раней паведамляла Еўракамісія, з гэтых сродкаў 1 мільён пойдзе на развіццё грамадзянскай супольнасці. На падтрымку пацярпелых падчас пратэстаў накіруюць 2 млн. Астатняя сума будзе накіравана на барацьбу з каронавірусам.
Усе грошы размяркуюць праз недзяржаўныя арганізацыі.
Беларускае Радыё Рацыя
