Еўразвяз дапаможа Літве ў вырашэнні міграцыйнага крызісу
Фабрыс Лежэры, дырэктар Еўрапейскага агенцтва па бяспецы знешніх межаў Frontex, заявіў, што ЕЗ станоўча адказаў на просьбу Літвы дапамагчы чалавечымі і тэхнічнымі рэсурсамі для кантролю літоўска-беларускай мяжы ў сувязі з патокам мігрантаў з Беларусі. Пра гэта Лежэры заявіў 12 ліпеня на сумесным пасяджэнні камітэтаў Еўрапарламенту па замежных справах і па грамадзянскіх свабодах, юстыцыі і ўнутраных справах.
«Вельмі важным момантам з’яўляецца фінансавая падтрымка. Еўрапейская камісія гатовая падтрымаць Літву ў рэагаванні на гэтую надзённую сітуацыю і забеспячэнні найбольш актуальных патрэб уцекачоў сродкамі ў памеры 10 мільёнаў еўра», – сказала еўракамісар па ўнутраных справах Ільва Югансан.
Сёлета колькасць нелегальных мігрантаў, якія прыбываюць у Літву праз Беларусь, перасягнула 1600 чалавек. Гэта ў 22 разы больш, чым летась.
Фота: © Reuters / Scanpix