Еўразвяз гатовы да дыялогу з Беларуссю
Еўразвяз гатовы да падтрымання адкрытага, але крытычнага дыялогу з Беларуссю, паведамляе прадстаўніцтва ЕС у Беларусі па выніках візіту ў Менск дэлегацыі Камітэта па палітыцы і бяспецы Рады ЕС.
Дэлегацыя сустрэлася з Аляксандрам Лукашэнкам ды шэрагам урадоўцаў, а таксама правяла абмен меркаваннямі з прадстаўнікамі беларускай палітычнай апазіцыі, праваабаронцамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. У час сустрэч падкрэслівалася, што адносіны павінны грунтавацца на агульных каштоўнасцях, дэмакратыі і вяршэнства права, а таксама на тым, што тычыцца пытання смяротнага пакарання.
