Еўразвяз легалізуе рэжым Лукашэнкі?
Супраца з Еўразвязам аўтаматычна легалізуе ўсе дакументы, прынятыя рэжымам Аляксандра Лукашэнкі за апошнія 20 гадоў.
Былы міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт наведаў Менск у складзе дэлегацыі экспертаў з Еўрапейскай рады па міжнародных дачыненнях. Ён заявіў, што не выключана зняцце санкцый з беларускага рэжыму ў выпадку вызвалення палітвязняў. Візіты такіх высокапастаўленых палітыкаў адбываюцца на фоне ўзмацнення цэнзуры ў інтэрнэце і з’яўлення новых палітвязняў, як кажа сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Віталь Рымашэўскі.
– Тое, што прыехаў нават такі прынцыповы палітык як Карл Більт, які, па сутнасці, зняў усе пытанні па дэмакратызацыі Беларусі і нармалізацыі стасункаў з Захадам, пакінуўшу толькі адно – вызваленне палітвязняў. Такім чынам, Захад проста забяспечвае сабе мір на сваіх усходніх межах. У прынцыпе, Захад надалей будзе заплюшчваць вочы на парушэнне правоў чалавека, правоў і свабоды СМІ да тых часоў, пакуль Лукашэнка не ўвяжацца ў вайну праз Украіну разам з Расеяй.
Сустаршыня партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі лічыць, што паўнамаштабныя дачыненні Еўразвязу з Беларуссю паказваюць капітуляцыю ЕЗ перад тварам расейскай ваеннай агрэсіі.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота eurobelarus.info