Еўразвяз, магчыма, замарозіць актывы для 7 чалавек і адной кампаніі з Беларусі
Ёсць папярэдняя дамова, што ў бліжэйшую сераду прадстаўнікі ЕЗ увядуць забарону на ўезд і замарожванне актываў для 7 чалавек і адной кампаніі ў сувязі з інцыдэнтам з самалётам Ryanair у Беларусі.
Пра гэта паведамілі крыніцы Радыё Свабода ў Еўразвязе. Так званы «чацвёрты пакет» санкцый чакаецца пазней, ён павінен уключыць каля 70 чалавек і кампаній, а таксама сектаральныя эканамічныя санкцыі.
Нагадаем, што сёння Еўразвяз афіцыйна забараніў палёты авіякампаній Беларусі ў сваёй паветранай прасторы і пасадку беларускіх самалётаў у аэрапортах краін ЕЗ.
Беларускае Радыё Рацыя
