„Еўразвяз мусіць захоўваць непахісны падыход да Беларусі”
“ Еўразвязу давялося сутыкнуцца з „сілавой палітыкай”, якая неаднаразова кідала выклік ЕЗ і яго каштоўнасцям. І адказ на яе быў цвёрды і рашучы”.
Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль зрабіў агляд асноўных падзей 2021 года, у якім знайшлося месца і для Беларусі.
Барэль згадвае розныя крызісы, у тым ліку і беларускі. Ён піша пра „5-ы пакет санкцый супраць рэжыму Лукашчанкі ў Беларусі”.
Жазэп Барэль падкрэслівае, што „па меры распаўсюджвання гібрыдных канфліктаў” Еўразвяз павінен „захоўваць непахісны падыход да Беларусі”.
Як вядома, Брусель заклікае афіцыйны Менск вызваліць палітвязняў, спыніць рэпрэсіі, правесці новыя прэзідэнцкія выбары пад міжнародным кантролем.
Беларускае Радыё Рацыя