Еўразвяз на паўгода прадоўжыў санкцыі супраць Расеі



Еўразвяз 12 сакавіка на паўгода прадоўжыў санкцыі супраць расейскага кіраўніцтва. За агрэсію супраць Украіны пад іх трапляюць 150 фізічных асоб, а таксама 38 юрыдычных суб’ектаў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Рады Еўразвязу.

„Рада працягнула абмежавальныя меры ў дачыненні дзеяяняў, што падрываюць ці пагражаюць тэрытарыяльнай цэласці, суверэнітэту і незалежнасці Ўкраіны яшчэ на шэсць месяцаў, да 15 верасня 2018 года. Меры ўключаюць замарожванне актываў і абмежаванні на паездкі, яны прымяняюцца ў дачыненні 150 фізічных і 38 юрыдычных асобаў”, – гаворыцца ў заяве.

Беларускае Радыё Рацыя