Еўразвяз не мае канкрэтных механізмаў уплыву на Беларусь
Еўразвяз не мае канкрэтных механізмаў уплыву на Беларусь. Кажа палітычны аналітык Павел Усаў, каментуючы выступ сябраў Каардынацыйнай рады ў Еўрапейскім парламенце.
Там, паводле палітолага, Ціханоўская, Кавалькова і Латушка – агучылі прапановы, каб абазначыць пазіцыі альтэрнатыўнага боку, але не прапаноўваюць механізмы. Павел Усаў таксама звяртае ўвагу на іншыя аспекты:
– Наколькі я зразумеў, пазіцыя Кавальковай і Святланы Ціханоўскай не зусім былі скаардынаваныя. Святлана Ціханоўская казала пра тое, каб Еўразвяз паўплываў на тое, каб Лукашэнка пачаў дыялог з Каардынацыйнай радай. Кавалькова казала пра тое, каб Еўразвяз паўплываў на Лукашэнку, каб ён пагадзіўся на факт сыходу – гэта па сутнасці даволі процілеглыя пазіцыі.
Другі аспект – таксама важны, пра яго кажа Павел Усаў: „Дагэтуль не ясная пазіцыя Еўразвяза адносна санкцый, дэпутаты не вызначыліся ўводзіць іх альбо не”, – працягвае палітолаг:
– Той факт, што пытанне па санкцыях нават у дачыненні да гэтага спісу, які быў прапанаваны, засталося падвешаным. Такая даволі кволая пазіцыя, даволі марудны працэс увядзення санкцый, выглядае даволі дзіўна. Улічваючы той факт, што сітуацыя на Беларусі не паляпшаецца.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Напярэдадні прадстаўнікі каардынацыйная рады Святлана Ціханоўская, Вольга Кавалькова і Павел Латушка выступілі ў Еўрапарламенце. Святлана Ціханоўская папрасіла міжнародную супольнасць не прызнаваць Лукашэнку прэзідэнтам Беларусі і заявіла, што пратэсты ў Беларусі могуць працягвацца гады, калі спатрэбіцца.
Беларускае Радыё Рацыя