Еўразвяз пачаў разглядаць заяўку Украіны на ўступленне
Еўразвяз прыступіў да разгляду заяўкі Украіны на ўступленне. Пра гэта паведаміў еўракамісар па пытаннях далучэння і палітыцы добрасуседства Олівер Вархейі, паведамляе reform.by.

“Мы пачалі працаваць над падрыхтоўкай меркавання на аснове заяўкі на ўступленне для Украіны. Мы будзем працаваць так хутка, як можам», – паведаміў ён.
Нагадаем, Украіна пасля нападу Расеі падала заяўку на ўступленне ў Еўразвяз. На саміце ЕЗ было прынятае рашэнне перадаць яе для ацэнкі ў Еўракамісію. ЕК павінна прадставіць ацэнку гатоўнасці Украіны і даць рэкамендацыі па яе статусе.
