Еўразвяз падоўжыў эканамічныя санкцыі супраць Расеі
Санкцыі будуць дзейнічаць да 31 студзеня 2016 года.
Рашэнне было прынятае сёння без абмеркавання ў Люксембургу ў рамках пасяджэння Рады Еўрапейскага звязу на ўзроўні міністраў замежных спраў.
У прыватнасці, санкцыі тычацца доступу да еўрапейскага фінансавага рынку для асобных расейскіх банкаў і кампаній, гандлю зброяй і таварамі падвойнага прызначэння, а таксама экспарту пэўных тэхналогій, звязаных з энергетычным сектарам.
Падаўжэнне эканамічных санкцый супраць Расеі з’яўляецца вынікам дамоўленасці лідараў Еўразвязу звязаць гэтыя санкцыі з поўным выкананнем да 31 снежня менскіх дамоўленасцяў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота zn.ua
