Еўразвяз пашырае санкцыі супраць Расеі
Спіс прадпрыемстваў і асобаў, якіх будуць тычыцца абмежавальныя меры, яшчэ не апублікаваны. Ён з’явіцца напрыканцы ліпеня.
У спіс увойдуць асобы і кампаніі, якія аказвалі падтрымку дзеянням, накіраваным на падрыў суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Украіны.
Лідары Еўразвяза даручылі Міністэрствам замежных справаў разгледзець магчымасць прымянення санкцый у дачыненні да фізічных і юрыдычных асобаў, якія «актыўна прадстаўляюць матэрыяльную і фінансавую падтрымку расейскім упаўнаважаным асобам, якія адказныя за анэксію Крыма і дэстабілізацыю ўсходняй Украіны».
Раней Еўрапейская рада ўпаўнаважыла Еўрапейскую камісію і Еўрапейскую службу знешніх дзеянняў падрыхтаваць дадатковыя прапановы па абмежаванні інвестыцый у Крым і Севастопаль. Пра гэта гаворыцца ў высновах Еўрапейскай рады, якая адбылася 16 ліпеня ў Бруселі.
Кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў краін Еўразвяза, якія фармуюць Еўрапейскую раду, заклікалі таксама міжнародныя фінансавыя інстытуты ўстрымацца ад фінансавання любых праектаў, якія адкрыта ці прыхавана прызналі незаконны статус акупаванага Расеяй Крыма і Севастопаля.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота svpressa.ru