Еўразвяз пашырыў юрыдычныя рамкі санкцый супраць Лукашэнкі
Міністры замежных спраў краін Еўразвязу пашырылі юрыдычныя рамкі санкцый супраць уладаў Беларусі, адказных за міграцыйны крызіс.

Санкцыі будуць распаўсюджаныя на авіякампаніі і турагенцтвы, якія, як мяркуюць у Еўразвязе, маюць дачыненне да перапраўкі мігрантаў да мяжы Беларусі з Еўразвязам. Таксама пад персанальныя санкцыі трапілі каля 30 беларускіх чыноўнікаў, датычных да крытычнай сітуацыі з мігрантамі на мяжы.
Гэта пяты пакет санкцый Еўразвязу, папярэднія ўводзіліся ў кастрычніку, лістападзе і снежні 2020 года, а таксама ў чэрвені 2021.
Беларускае Радыё Рацыя
