Еўразвяз перанакіруе выдзеленыя для Лукашэнкі € 53 мільёны на дапамогу беларускаму народу



Еўрапейская камісія перанакіруе выдзеленыя беларускім уладам € 53 мільёны на падтрымку грамадзянскай супольнасці і ахвяр гвалту сілавікоў у ходзе пратэстаў, а таксама на барацьбу з COVID-19.

Фотa: EPA/STEPHANIE LECOCQ / POOL

Пра гэта заявіла старшыня ЕК Урсула фон дэр Ляйен, перадае Reuters. Акрамя таго, у сераду, 19 жніўня, краіны ЕЗ правялі экстранны саміт, прысвечаны падзеям у Беларусі. Па яго выніках кіраўнікі дзяржаў Еўразвяза адмовіліся прызнаць вынікі выбараў у краіне і вырашылі ўвесці санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў за жорсткі разгон удзельнікаў мірных дэманстрацый. «Народ Беларусі заслугоўвае лепшага», – адзначыў старшыня Еўрапейскага звяза Шарль Мішэль.

openmedia.io